Общество

Жаночую прэмію імя Ганны Кляйн у 2025 годзе атрымалі тры беларускі

7 сакавіка беларускія феміністкі і абаронцы правоў жанчын Дар'я Афанасьева, Ірына Альхоўка і Юлія Міцкевіч атрымалі у Берліне жаночую прэмію імя Ганны Кляйн, якая была заснавана ў 2012 годзе нямецкім палітычным фондам імя Генрыха Бёля.

Пра гэта паведамляе DW.

«Дар'я, Ірына і Юлія ўвасабляюць асаблівую ролю жанчын у пратэстах з нагоды прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года. Пасля фальсіфікацыі выбараў Лукашэнкам яны ўзначалілі пратэсты за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі летам 2020 года, якія мабілізавалі амаль мільён грамадзян краіны», — паведамляецца ў абгрунтаванні журы.

Прэмію назвалі ў гонар юрысткі і былой сенатаркі зямлі Берлін Ганны Кляйн, якая памерла ў 2011 годзе. Пераможцу выбірае журы з пяці чалавек. Памер узнагароды, якая фінансуецца за кошт ахвяраванняў, складае 10 тысяч еўра.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4(7)