20 лістапада адзначаецца Сусветны дзень дзіцяці, прысвечаны прыняццю Дэкларацыі правоў дзіцяці і Канвенцыі правоў дзіцяці. З пачатку пратэстаў у Беларусі тысячы дзяцей адчулі на сабе рэпрэсіі праз затрыманне і крымінальны пераслед бацькоў, а дзясяткі апынуліся за кратамі. А некаторых непаўнагадовых нават збівалі і катавалі.

Як паведамляе Вясна, па стане на 20 лістапада ў краіне налічваецца 11 палітзняволеных падлеткаў, якія сустрэлі 18-годдзе за кратамі:
- Мікіта Залатароў
 - Сяргей Гацкевіч
 - Эдуард Кудынюк
 - Максім Імхавік
 - Іван Пацяйчук
 - Дзяніс Хазей
 - Аляксандр Вінярскі
 - Павел Піскун
 - Алег Дабрыднеў
 - Арцём Вайцяховіч
 - Мікіта Бруй
 
Усе яны былі непаўнагадовымі на момант затрымання, а потым асуджаныя да пазбаўлення волі.
