Дзіця беларусаў, якія пакінулі Беларусь пасля падзеяў 2020 года, атрымала грамадзянства Украіны

Гэта адбылося з дапамогай фонда «Вільна Білорусь».

— У дзіцяці акрамя пасведчання аб нараджэнні не было ніякага больш дакумента, атрымаць грамадзянства Беларусі і адпаведна пашпарт ва Украіне немагчыма, — распавёў «Салідарнасці» кіраўнік дабрачыннага фонда «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч. — Адзіная магчымасць — гэта грамадзянства Украіны.

Праблема была ў тым, што на момант падачы дзіцяці на грамадзянства Украіны, абодва бацькі не мелі легальнага знаходжання ў краіне. Пасля звароту да нас гэтай сям'і мы спачатку легалізавалі маці дзіцяці, пасля чаго падалі дзіця на атрыманне грамадзянства.

Самае цудоўнае ў гэтай гісторыі — тое, што дзіця атрымала грамадзянства 25 сакавіка, у Дзень Волі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.3(11)